Памёр рэктар БелДУТ Юрый Кулажанка

Яму было 60 гадоў.

11.12.2024 / 13:38

Пайшоў з жыцця на 61-м годзе рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Юрый Кулажанка, паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

Юрый Кулажанка нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лоеўскім раёне.

Да 2004 года працаваў прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ф.Скарыны, апошнія 8 гадоў — рэктарам БелДУТ.

«Ён вядомы гамяльчанам як выдатны навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі», — гаворыцца на сайце ўніверсітэта. 

Праваабаронцы ж нагадваюць, што Кулажанка быў даверанай асобай Лукашэнкі, дэлегатам УНС і асуджаў пратэсты 2020 года, а таксама ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў і выкладчыкаў.

Nashaniva.com