Заснавальніцу музея ў Іўі, якая з'ехала з Беларусі, пераводзяць з завочнай хатняй хіміі на завочную хімію з накіраваннем

Заснавальніцы і першай дырэктарцы Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіне Лавор хочуць змяніць меру стрымання. Яна пакінула Беларусь у 2023 годзе.

11.12.2024 / 16:21

Рэгіна Лавор. Фота з фэйсбука

Справа аб «замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» разглядалася 11 снежня ў судзе Іўеўскага раёна. Працэс вёў суддзя Уладзімір Радзюк.

«Судовае паседжанне будзе, канешне, фармальным. 10 мінут і прысуд. Магчыма, будзе прызначаны адвакат ад дзяржавы. Пастанову суда я атрымаць не змагу, як і не была запрошана на гэтае паседжанне. Калісьці мне гэты суддзя сказаў: «Рэгіна Мечыславаўна калі я не асуджу вас, то асудзяць мяне», — напісала Рэгіна Лавор у фэйсбуку.

У верасні 2021 года Рэгіну Лавор прысудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (жанчына напісала ў тэлеграме каментары на адрас начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара). За парушэнне рэжыму «хатняй хіміі» яна атрымала 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Там яна трымала галадоўку. У кастрычніку 2022 года яе ўнеслі ў «пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». 

У 2023 годзе Рэгіна Лавор выехала з Беларусі.

«Мяне выпусцілі на доўгія выходныя, каб маглі адсядзець іншыя парушальнікі». Былая дырэктарка Іўеўскага музея збегла з хіміі, а цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку

«Хатнюю хіміцу» Рэгіну Лавор з Іўя забрала з дома міліцыя

Больш за 25 праверак за месяц і забарона на туалет. Як жыхарка Іўя адбывае «палітычную хатнюю хімію»

Арыштаваная на 10 сутак заснавальніца музея ў Іўі абвясціла галадоўку

Nashaniva.com