МЗС Беларусі ўручыў Польшчы ноту з-за інцыдэнту з нібыта спробай вярбоўкі дыпламата
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажане па факце нібыта спробы вярбоўкі беларускага дыпламата польскімі спецслужбамі.
11.12.2024 / 16:35
Польскі разведчык Марцін Грабовіч падчас вярбоўкі беларуса. Скрыншот з прапагандысцкага фільма БТ
Напярэдадні ў прапагандысцкім фільме, які паказалі па БТ, расказалі пра тое, што польскі грамадзянін нібыта паспрабаваў завербаваць беларускага дыпламата ў Кішынёве.
Дыпламату, імя якога не называцца і твар якога ў эфіры ні разу не паказалі, нібыта прапаноўвалі 100 тысяч еўра за супрацоўніцтва з польскімі спецслужбамі. Затое беларускі дыпламат у гэты час нібыта здолеў запісаць свае кантакты з палякамі на тэлефон.
Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў
У Літве арыштавалі 82-гадовага былога ссыльнага за шпіянаж на карысць Расіі