У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны

Імёны, якімі часцей за ўсё называлі дзяцей у беларускай сталіцы на працягу студзеня — лістапада 2024 года, назвалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама.

11.12.2024 / 20:10

Фота ілюстрацыйнае

Часцей за ўсё бацькі выбіралі для хлопчыкаў імя Міхаіл, а для дзяўчынак — Сафія. Так, у гэтым годзе Міхаілам ужо назвалі 341 хлопчыка, а Сафіяй — 272 дзяўчынкі.

Таксама бацькі часта выбіралі для хлопчыкаў імёны Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр. Сярод імён для дзяўчынак самымі папулярнымі былі Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.

У параўнанні з мінулым годам «топ-5» не моцна змяніўся: сёлета ў мужчынскім спісе на змену Максіму прыйшоў Аляксандр, а ў жаночым Марыю і Алісу замянілі Васіліса і Ксенія.

Сярод найбольш рэдкіх мужчынскіх імёнаў гэтага года — Альгерд, Радзівон, Святагор, Усцін, Фама. Для дзяўчынак радзей за ўсё выбіралі імёны Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?

Што дасць тэст ДНК звычайнаму беларусу?

Nashaniva.com