Чэмпіянат свету па футболе ў 2034 годзе пройдзе ў Саудаўскай Аравіі
ФІФА на пазачарговым кангрэсе ў Цюрыху афіцыйна абвясціла, што футбольны мундыяль 2034 года прыме Саудаўская Аравія.
11.12.2024 / 20:51
Сенсацыяй ці нават проста нечаканасцю гэта рашэнне не стала, бо Саудаўская Аравія была адзіным кандыдатам на правядзенне турніру.
Раней на арганізацыю ЧС-2034 прэтэндавала Аўстралія, але ў выніку яна перадумала накіроўваць дакументы.
У 2030 года краінамі-гаспадынямі сусветнага чэмпіяната будуць Марока, Партугалія і Іспанія. Акрамя таго, па адной гульні турніру прымуць Уругвай, Аргенціна і Парагвай.
Васьміразовы чэмпіён Беларусі будзе гуляць за каманду чацвёртага дывізіёна Італіі
На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў