Арцём Мілеўскі абверг чуткі пра сваё затрыманне па справе дамоўных гульняў у кіберспорце
Былы ўкраінскі футбаліст беларускага паходжання Арцём Мілеўскі пракаментаваў для сайта Sport-express.ua чуткі адносна таго, што ён нібыта сярод затрыманых па справе арганізатараў дамоўных гульняў, пра якую сёння паведамілі ўкраінскія праваахоўнікі.
11.12.2024 / 21:38
Арцём Мілеўскі. Фота: football.konkurent.ua
Калі інфармацыя пра датычнасць да справы Мілеўскага стала шырыцца ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах і СМІ, рэдактар сайта Sport-express.ua Андрэй Піскун патэлефанаваў Арцёму Мілеўскаму. Той, як паведамляецца, быў у шоку.
«Прачытаў, што мяне затрымалі. А на колькі пасадзілі, не напісалі? А калі сур'ёзна, то мяне вар'ююць такія непрафесіяналы-пад**асы. Гэта фота з ператрусу, які быў праведзены яшчэ ў верасні ў доме, які я арандаваў. Я там ужо не жыву. На фота нават трава зялёная! Ім што, павылазіла?!»
Што да бягучага моманту, то з ім нібыта ўсё цудоўна:
«У мяне цяпер усё ў парадку. Я пераехаў са сваёй дзяўчынай у новую кватэру. Тут, дзякуй богу, ніякіх ператрусаў няма. Маё імя дагэтуль не дае спакою розным аферыстам. Не здзіўлюся, калі заўтра напішуць, што я забойца», — сказаў Мілеўскі, які цяпер з'яўляецца гуляючым трэнерам клуба ўкраінскай медыя-лігі «Ігніс».
Футбаліст Арцём Мілеўскі расказаў, як патрапіў у кому