32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА
МНС паведаміла пра ліквідацыю аварыі з буйной аўтацыстэрнай ад завода «Аліварыя», якая сёння перакулілася на вуліцы Сурганава каля плошчы Бангалор.
11.12.2024 / 23:13
Скрыншот з відэа
Паводле паведамлення МНС, рух транспарту быў адноўлены ў 21:20, у выніку аварыі ніхто не пацярпеў.
Грузавы аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, але цэласнасць цыстэрны парушаная не была.
Для падымання вялікагрузнага аўтамабіля спатрэбілася адчапіць цягач ад грузавой часткі.
На месцы здарэння працавала спецыяльная тэхніка МНС. Пярэднюю частку фуры работнікі МНС паднялі пры дапамозе лябёдак і сістэмы трасоў пажарных аварыйна-выратавальных аўтамабіляў. Грузавую частку аўтамабіля паднялі пры дапамозе двух аўтакранаў іншых арганізацый.