У Маскве забілі канструктара крылатых ракет
У Маскве забілі намесніка генеральнага канструктара КБ «Марс» Міхаіла Шацкага. Паведамляецца, што ён займаўся мадэрнізацыяй крылатых ракет.
12.12.2024 / 12:58
У аўторак, 10 снежня, у раёне Кузьмінскага лесу невядомы застрэліў мужчыну. Сёння ж тэлеграм-канал журналіста Аляксандра Няўзорава паведаміў, што забіты — намеснік генеральнага канструктара КБ «Марс» Міхаіл Шацкі.
Няўзораў піша, што Шацкі «займаўся мадэрнізацыяй крылатых ракет X-59 да ўзроўню X-69, укараняў новыя БПЛА і вінаваты ў смерці тысяч нявінных украінцаў».
Афіцыйных пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль не было. Забойца ўцёк.