Румынія і Балгарыя цалкам далучацца да Шэнгена з 1 студзеня
Рашэнне прыняла сёння Рада Еўрасаюза.
12.12.2024 / 13:02
Сталіца Балгарыі Сафія. Фота: ntv.com.tr.
У сакавіку 2024 года Румынія і Балгарыя сталі ўдзельнікамі «паветранага Шэнгена» — пашпартны кантроль унутры Шэнгенскай зоны адмянілі для тых, хто перасякаюць мяжу па паветры і моры.
Зараз яго адменяць на сухапутных межах.
З 2022 года пашырэнне Шэнгенскай зоны блакавала Аўстрыя з-за боязі з нагоды нелегальнай міграцыі. Некалькі дзён таму краіна зняла вета.