Вальфовіч пра «ваенна-палітычнае становішча вакол Беларусі»: Сітуацыя нагнятаецца, тэндэнцыі несуцяшальныя

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках пасяджэння Рады бяспекі, піша БелТА.

12.12.2024 / 14:21

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, Аляксандр Вальфовіч, генеральны пракурор Андрэй Швед. Фота: БелТА

«Нягледзячы на тое, што ўнутры Беларусі сітуацыя спакойная і кантраляваная, вядома, не застаецца па-за ўвагай сітуацыя на знешнім перыметры, вакол Беларусі, — звярнуў увагу ён. — Вайскова-палітычнае становішча, якое складваецца вакол Беларусі, на жаль, працягвае нагнятацца. Тыя дзеянні, якія робяцца, перш за ўсё, Злучанымі Штатамі Амерыкі і кіраўніцтвам блока НАТА вакол нашай краіны, не могуць выклікаць спакой».

Паводле слоў дзяржсакратара, у Беларусі фіксуюць агрэсіўныя дзеянні з іх боку, якія накіраваны якраз на дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры нашай краіны.

Аднак ініцыяваныя імі палітычныя і эканамічныя меры не далі таго выніку, на які яны разлічвалі, і цяпер стаўка робіцца ў большай ступені на ваенную актыўнасць, ваенны складнік.

Nashaniva.com