Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў членаў альянсу рыхтавацца да магчымай вайны з Расіяй у сярэднетэрміновай перспектыве. Выступаючы ў Брусэлі, ён падкрэсліў, што бягучыя намаганні па ўмацаванні абароны недастатковыя, піша Deutsche Welle.

13.12.2024 / 00:05

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Мы не гатовыя да таго, што можа чакаць нас праз чатыры-пяць гадоў. Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, можа адбыцца і з намі», — заявіў Рутэ.

Хоць, па словах генсака НАТА, непасрэднай ваеннай пагрозы з боку Расіі на гэты момант няма, ён лічыць, што Масква рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі з Украінай і заходнімі краінамі.

Марк Рутэ падкрэсліў неабходнасць пераходу да «мыслення ваеннага часу» і прапанаваў павялічыць вайсковыя выдаткі, назваўшы гэта адзіным спосабам пазбегнуць буйной вайны на тэрыторыі краін альянсу:

«Калі мы не будзем выдаткоўваць больш цяпер, каб прадухіліць вайну, то пазней заплацім значна больш — не мільярды, а трыльёны еўра. І гэта калі мы наогул пераможам».

Фінляндыя гатовая да ўдару Расіі і ўпэўненая, што пераможа

Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну

Трамп: Адзіны спосаб спыніць вайну — не пакідаць Украіну

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Nashaniva.com