Лукашэнка падоўжыў без віз для еўрапейцаў да канца 2025 года
Ездзіць у Беларусь без візы могуць грамадзяне 38 еўрапейскіх краін.
13.12.2024 / 12:57
Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін падоўжаны да 31 снежня 2025 года. Такі ўказ падпісаў Лукашэнка.
Сцвярджаецца, што гэтая пастанова прынятая праз «папулярнасць беларускага бязвізу для замежнікаў».
Памежны камітэт паведамляе, што Беларусь за два гады па бязвізе нібыта наведалі больш за мільён грамадзян краін Еўропы. Аднак методыка падліку выклікае пытанні. Большая частка ўездаў прыпадае на Літву, Латвію і Польшчу: бязвіз для суседзяў працуе як раз з 2022 года.
язвізавы ўезд для грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы быў уведзены летам 2024 года. Уладальнікі еўрапейскіх пашпартоў могуць прыехаць у Беларусь на тэрмін не больш за 30 сутак запар і не больш за 90 сутак за год.