«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА
Змаганне з агнём у гандлёвым цэнтры ў Віцебску працягваецца ўжо чатыры гадзіны. Паведамляецца, што тэрыторыя вакол ГЦ «Беларусь» ачэпленая міліцыяй. Туды прыехаў старшыня аблвыканкама.
13.12.2024 / 18:53
Увечары 13 снежня ў Віцебску адбыўся пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, у медустановах горада Віцебска ў выніку пажару аказваецца дапамога 10-ці пацярпелым. Трое з іх — у цяжкім стане. Магчыма, пацярпелых больш, чым пакуль вядома.
Начальнік Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях паведаміў:
«На гэты момант праводзіцца разведка па ўсіх паверхах будынка, праводзяцца пошукі магчымых пацярпелых і выяўленне ачагоў узгарання.
Ачагоў, як мы бачым, некалькі. Падраздзяленні МНС працягваюць працаваць на месцы інцыдэнту. Пажар лакалізаваны».
У сацсетках з'явілася шмат відэа, на якіх відаць, як выглядаў вялікі пажар у гандлёвым цэнтры звонку.
У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя
У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла
У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару
У Чавусах, пакуль сям'я была ў гасцях, у іх двары згарэлі чатыры гаспадарчыя пабудовы