Пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віцебска медыцынская дапамога спатрэбілася 15 пацярпелым
На гэты момант у цяжкім стане — двое пацыентаў, якія знаходзяцца ў рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
14.12.2024 / 08:11
Фота: БелТА
Начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскай вобласці Міхаіл Вішнявецкі расказаў, што ў бальніцы Віцебска пасля пажару, які адбыўся ў ГЦ «Беларусь», звярнуліся 15 чалавек. Дзевяць з іх дастаўленыя машынамі хуткай медыцынскай дапамогі, пішуць «Віцьбічы».
Шпіталізаваныя — 12 пацярпелых. Усяго ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу звярнуліся 8 пацыентаў, шпіталізаваныя з іх 7 чалавек. У БХМД Віцебска звярнуліся па дапамогу 5 пацыентаў, з іх шпіталізаваныя 4 пацярпелых. У дзіцячы абласны клінічны цэнтр звярнуліся два дзіцяці з якіх адзін шпіталізаваны, другому дапамогу аказана амбулаторна.
На гэты момант у цяжкім стане — двое пацыентаў, якія знаходзяцца ў рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
Медыцынскія работнікі праводзяць усе лячэбныя і дыягнастычныя мерапрыемствы, каб хутчэй стабілізаваць стан пацярпелых. На дапамогу калегам прыбылі спецыялісты Рэспубліканскага ўзроўню.
Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны