Гомельскі суд пакінуў без зменаў прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк

Учора Гомельскі абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу на чарговы прысуд палітзняволенай з Берасця. Калегія з трох суддзяў (сярод іх Аляксандр Піскуноў) пакінулі прысуд без зменаў, піша Брэсцкая вясна.

14.12.2024 / 13:16

Нагадаем, што гэта ўжо трэці прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк па арт.411 за нібы «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Берасцейская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. На волі жанчыну чакае двое сыноў, Славамір і Стах.

Цягам наступных дзён Паліна будзе пераведзеная ў калонію №24 у Зарэччы для жанчын-рэцыдывістак для далейшага адбыцця пакарання. У гэтай калоніі Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзілася 2,5 гады.

Nashaniva.com