Прэзідэнтам Грузіі абраны Міхаіл Кавелашвілі
Гэта кандыдат ад «Грузінскай мары». Выбары ўпершыню прайшлі праз Калегію выбаршчыкаў.
14.12.2024 / 13:45
Фота: AP
Прэзідэнтам Грузіі выбралі кандыдата кіроўнай партыі «Грузінская мара» Міхаіла Кавелашвілі. За яго прагаласавалі 224 дэпутаты з 300.
У мінулым футбаліст, прадстаўнік фармальна «Сілы народа», якая адкалолася ад ГМ быў адзіным кандыдатам.
Легітымнасць выбараў не прызнаюць і ўдзельнікі акцыі, якія збіраюцца ля будынка парламента з патрабаваннем прызначыць новыя парламенцкія выбары.
А прэзідэнт Саломе Зурабішвілі заявіла, што не будзе пакідаць рэзідэнцыю.