На Кубе сабралі першую партыю трактараў Belarus

Першую партыю трактараў малагабарытнай мадэлі Belarus 321M сабралі на базе кубінскага завода «Герояў 26 ліпеня» у горадзе Альгін. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

14.12.2024 / 18:43

Фота: тэлеграм-канал МТЗ

«Прэзідэнт Рэспублікі Куба Мігель Дыяс-Канэль наведаў зборачнае прадпрыемства. Адбылася ўрачыстая прэзентацыя сабраных трактараў», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра тое, што на Кубе будзе арганізаваны сумесны выпуск беларускіх трактараў, стала вядома летам 2023 года. Самая папулярная мадэль у гэтай краіне — МТЗ-80.

На Кубу збіраюцца паставіць яшчэ больш за 20 трактаракамплектаў. 

«Трактары Belarus на Кубе ведаюць добра і доўгі час, аднак раней тэхніка пастаўлялася ў сабраным выглядзе», — адзначылі ў МТЗ.

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей

МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

МТЗ паказаў, як гружаны трактар «Беларус» хвацка пераплывае раку ВІДЭА

Nashaniva.com