Самы багаты чалавек Каталоніі загінуў, зваліўшыся з вышыні каля 150 метраў
71-гадовы заснавальнік сеткі крам Mango Ісак Андзік загінуў у выніку няшчаснага выпадку ў гарах у Каталоніі, паведамляе іспанскае выданне El País.
14.12.2024 / 21:24
Ісак Андзік
Каталонскі мільярдэр упаў у цясніну на шляху да кляштара Мансэрат недалёка ад Барселоны з вышыні каля 150 метраў, калі быў на экскурсіі разам з сям'ёй.
У 1984 годзе Ісак Андзік разам са старэйшым братам Нахманам адкрыў першы магазін жаночага адзення Mango. Цяпер брэнд прадстаўлены ў больш чым 110 краінах, агулам у яго каля 2700 пунктаў продажу.
У 2024 годзе Андзіка прызналі самым багатым чалавекам у Каталоніі. Ягонае багацце, паводле ацэнкі Forbes, складала 4,5 млрд еўра.
Памёр рэжысёр фільма «Гуд бай, Ленін!»
Памёр рэктар БелДУТ Юрый Кулажанка
Памёр Пётр Фідэрмак — славацкі святар, які прычыніўся да будаўніцтва нунцыятуры ў Мінску