У ДТЗ на ўсходзе Беларусі загінулі два падлеткі

Сёння каля 19-й гадзіны на 140 км аўтадарогі Р-15 «Орша — Горкі» адбылася аварыя са смяротным вынікам.

14.12.2024 / 21:39

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы кіроўца Volkswagen на закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

«Дзве дзяўчыны 14 і 17 гадоў загінулі. Кіроўца і яшчэ дзве пасажыркі, 38 і 16 гадоў, з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

Nashaniva.com