У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш
«Калядны кірмаш» будзе працаваць у Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту з 14 снежня па 14 студзеня, пішуць «Мінск-Навіны».
14.12.2024 / 22:07
Фота: «Анлайнер»
Паведамляецца, што на кірмашах будзе прадстаўлена мноства навагодніх тавараў — ад ёлачных цацак і ўпрыгожванняў да арыгінальных сувеніраў і падарункавых набораў. У меню прапануюцца стравы беларускай кухні: гарачыя бліны, дранікі з разнастайным начыннем і соусамі, бульбяныя стравы і гарачыя супы, а таксама выпечка, кандытарскія вырабы, імбірныя пернікі і гарачыя напоі.
Кірмаш будзе адкрыты кожны дзень, пачынаючы з 13:00. У выхадныя ён будзе працаваць да 22:00, а ў будныя дні — да 21:00.
25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня кірмаш працягнецца да 23:00. На Новы год ён адкрыецца 31 снежня ў 15:00 і будзе закрыты ў 4:00 1 студзеня.
Па раёнах Мінска таксама будуць працаваць свае кірмашы, але пазней. Пры гэтым яны будуць аднадзённымі.
Заводскі раён
Святочны кірмаш адбудзецца 25 снежня з 10:00 да 16:00 на вуліцы Несцерава, 58, каля крамы «Санта».
Ленінскі раён
Кірмаш пройдзе 25 снежня з 10:00 да 16:00 на праспекце Ракасоўскага, 150а, каля кінатэатра «Салют».
Маскоўскі раён
Тут кірмаш запланаваны на 21 снежня з 12:00 да 17:00 на праспекце Любімава, 7, у парку імя Міхаіла Паўлава.
Кастрычніцкі раён
Мерапрыемства пройдзе 25 снежня з 10:00 да 16:00 каля Палаца чыгуначнікаў па адрасе: вуліца Чкалава, 7.
Партызанскі раён
Кірмаш адбудзецца 25 снежня з 10:00 да 16:00 на бульвары Трактарабудаўнікоў.
Першамайскі раён
Тут кірмаш будзе арганізаваны 24 снежня з 11:00 да 16:00 на вуліцы Русіянава, 1, каля магазіна «Пальміра».
Савецкі раён
Кірмаш пройдзе 25 снежня з 10:00 да 16:00 каля Камароўскага рынку на вуліцы Веры Харужай, 8.
Фрунзенскі раён
Мерапрыемства стане месцам сустрэчы 25 снежня з 10.00 да 16.00 у парку імя Уга Чавеса на вуліцы Казіміраўскай.
Цэнтральны раён
Кірмаш будзе арганізаваны 21 снежня з 11:00 да 16:00 каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, па адрасе: Старавіленскі тракт, 41.
Таксама 14 снежня ў Мінску адкрыўся першы ёлачны базар, які арганізаваў Мінскі лясгас па адрасе вул. Баграціёна, 70. Час працы штодзень з 10:00 да 20:00, аж да 31 снежня.
Цэны на базары залежаць ад памераў ялінкі:
Ялінка зрэзаная:
- да 1 м — 20,70 руб.
- ад 1,1 да 2 м — 29 руб.
- ад 2,1 да 3 м — 36,20 руб.
Ялінка ў кадцы:
- да 1 м — 38,20 руб.
- ад 1,1 да 1,5 м — 52,50 руб.
- ад 1,6 да 2,0 м — 62,10 руб.
Навагодні букет будзе каштаваць 24 руб., навагодняя ікебана — 51,50 руб.
Попыт на ялінкі чакаюць вельмі высокі. Так, у 2023 годзе беларусы набылі іх каля 145 тысяч. Акрамя асноўнага тавару, на базары наведвальнікам таксама прапануюць сапраўдную лясную гарбату і мядовы пачастунак.
З 16 снежня пачне працаваць аналагічны ёлачны базар на праспекце Дзяржынскага, 126 (каля крамы Prostore).
Астатнія базары адкрыюцца 20—21 снежня.
Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?
У суботу ў Мінску адкрыецца першы елачны базар
У мінскім метро раз'язджаюць два навагоднія цягнікі
Да года зялёнай змяі ў «Галерэі» павесілі 120-метровага Вужынага караля