У Маладзечанскім раёне чалавек не здолеў перабегчы дарогу

Аўтамабіль «Фальксваген Шаран» насмерць збіў пешахода, які спрабаваў перасекчы дарогу ў Маладзечанскім раёне.

14.12.2024 / 23:28

«37-гадовая жыхарка сталіцы, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген Шаран», рухаючыся з боку Маладзечна ў кірунку Мінска, на 45 км а/д Р28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» здзейсніла наезд на 54-гадовага пешахода, які перабягаў праезную частку ў неналежным месцы, злева направа па ходзе руху аўтамабіля», — паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.

Nashaniva.com