Міністр Маркаў хоча раздаваць блогерам гранты

«На энтузіязме можна папрацаваць, але каб працаваць сістэмна, рацыянальна, якасна — гэта павінен быць дзяржзаказ з грашыма».

15.12.2024 / 08:17

Марат Маркаў 

Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, якое супрацоўніцтва з блогерамі лічыць эфектыўным.

«Я заўсёды быў прыхільнікам грантавага прынцыпу працы. Калі ёсць заказчык праекта і ёсць выканаўца, сістэма заказаў пэўнага віду работ у гэтага выканаўцы. На энтузіязме можна папрацаваць, але каб працаваць сістэмна, рацыянальна, якасна — гэта павінен быць дзяржзаказ з грашыма. У вас як з'яву неабходна ўкладваць, але трэба рабіць гэта прафесійна. Адладзіўшы гэты механізм напрамую, мы будзем спрыяць, каб гэта з'ява працавала на карысць дзяржавы без лішняй бюракратыі»,

— расказаў ён, адказваючы на ​​пытанні гледачоў падчас праўладнага «Марафону адзінства» ў Баранавічах.

Сімвалічна, што менавіта ў Баранавічах у пачатку снежня арыштавалі сем работнікаў самага папулярнага рэгіянальнага выдання «Інтэкс-Прэс».

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

Nashaniva.com