BMW выехаў на сустрэчную паласу. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ на Міншчыне

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Мінскам 15 снежня, пра гэта ў паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.

15.12.2024 / 14:27

Сёння каля 11:30 на 447 км трасы М-1, кіроўца BMW выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў Chevrolet.

Загінулі кіроўца Chevrolet і пасажыр BMW. Кіроўца BMW шпіталізаваны.

Nashaniva.com