У панядзелак чакаецца вятрыска. Будзьце асцярожныя!
У асобных раёнах чакаецца вецер да 26 м/с.
15.12.2024 / 19:51
Белгідрамет паведамляе, што 16 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, днём па заходняй палове — 21-24 м/с, у асобных раёнах — 25-26 м/с.
У аўторак 17 снежня на большай частцы краіны захаваецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
У Мінску раніцай і днём 16 снежня і на працягу 17 снежня чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.