Цана біткойна зноў пабіла гістарычны максімум

Крыптавалюта працягвае расці.

16.12.2024 / 07:36

AP Photo/Kin Cheung

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі пераадолела адзнаку ў $106 тыс. і чарговы раз пабіла гістарычны рэкорд, сведчаць звесткі крыптабіржы Binance.

На піку, у 03:40 па Мінску, крыптавалюта па курсе пляцоўкі каштавала амаль $106, 6 тыс. Аднак да 04:22 курс упаў да $105, 4 тыс: ён падаў яшчэ ніжэй, але пасля зноў вырас. За дзень цана павялічылася больш чым на 3,5%.

Курс біткойна пачаў расці 5 лістапада, у дзень прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, з адзнакі $68 тыс. З тых часоў цана крыптавалюты шмат разоў абнаўляла гістарычны максімум.

На фоне росту біткойна павышаецца цана і іншых ключавых крыптавалют на рынку. Так, Ethereum вырас на 1,15%, да $4 тыс.за адзінку.

Nashaniva.com