Больш за 1600 камунальнікаў прыбіраюць двары Мінска ад снегу

Праз складаныя ўмовы надвор'я сіноптыкі абвясцілі ў краіне на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі.

16.12.2024 / 09:49

Больш за 1,6 тысячы супрацоўнікаў сталічнага ЖКГ задзейнічаны на ўборцы прыдамавых тэрыторый жылфонду ад снегу, паведамілі ў тэлеграм-канале «ЖКГ Мінск афіцыйна».

«Ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы арганізавана работа па ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снегу і наледзі», — гаворыцца ў паведамленні профільнай арганізацыі.

Так, паводле аператыўных даных, у сталічных дварах уборкай снегу займаюцца 1638 работнікаў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі, таксама задзейнічаны 97 адзінак тэхнікі, у тым ліку працуе малагабарытная тэхніка.

У службе ЖКГ просяць аўтаўладальнікаў просяць не закрываць дваровыя праезды, каб не перашкаджаць працы тэхнікі.

Nashaniva.com