У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

Здарэнне адбылося каля 9:00 на 27 км аўтадарогі «Пяршаі — Івянец — Нясвіж» у Валожынскім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.

16.12.2024 / 10:32

66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, рухаючыся ў напрамку Івянца, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Мікрааўтобус перакуліўся.

Восем чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

На задняй восі маршруткі ўстаноўлены шыны са зносам пратэктара вышэйшым за дапушчальны.

Nashaniva.com