Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру

Петэр Пелегрыні лічыць, што Маскве і Кіеву трэба сядаць за стол перамоваў, а Украіне трэба будзе пайсці на тэрытарыяльныя саступкі для дасягнення міру, піша «Еўрапейская праўда».

16.12.2024 / 10:47

Петэр Пелегрыні; Фота: Ted Shaffrey / AP

Пелегрыні ў праграме тэлеканала STVR заявіў, што Украіне і Расіі трэба «сядаць за стол перамоваў», а таксама, што на ўсё трэба глядзець «рэалістычна».

«Калі гаворка ідзе пра мір, я лічу, што трэба захоўваць рэалізм. Цяпер, верагодна, ніхто ў Еўропе сярод разважных людзей не верыць, што ўдасца дасягнуць міру без якіх-небудзь частковых тэрытарыяльных страт для Украіны», — выказаўся славацкі прэзідэнт.

Пелегрыні, паплечнік прэм'ера Роберта Фіца, быў прэм'ер-міністрам у 2018-2020 гадах, а ў 2023 годзе стварыў кааліцыю з папулісцкай еўраскептычнай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя (Smer-SD) Фіца. 

У красавіку 2024 года ён атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах супраць праўкраінскага экс-кіраўніка МЗС Івана Карчока з 53,12% галасоў.

Нядаўна славацкі прэм'ер-міністар Робэрт Фіца заявіў, што лічыць сваім «асабістым абавязкам» неабходнасць паехаць у Маскву 9 траўня 2025 году.

Перад тым Фіца казаў, што хацеў бы аднавіць нармальныя стасункі з Расіяй пасля заканчэння развязанай ёю поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Nashaniva.com