Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі

У тыктоку завірусілася відэа, як мужчына размаўляў з супрацоўніцай прыдарожнай кавярні на беларускай мове. Аднак дзяўчына не змагла да канца яго зразумець. Відэа заўважыў CityDog. 

16.12.2024 / 12:09

Беларус вырашыў праверыць у адной з прыдарожных кавярняў сеткі «Заўжды цікава», як добра супрацоўнікі ведаюць беларускую мову. Спачатку ён аплаціў паліва на АЗС, а пасля спытаў дзяўчыну: «Падкажыце, ці можна ў вас кола напампаваць?»

@kindus9978 #беларускаямова #мова #белорусскийязык #азс #тест #беларусь ♬ оригинальный звук - kindus9978

Дзяўчына не зразумела, пра што яе спытаў мужчына, і папрасіла паўтарыць пытанне. Затым яна ў яго ўдакладніла: «Поменять монетки?»

Калі беларус ізноў паўтарыў сваё пытанне, супрацоўніца кавярні нічога не адказала. Тады ён спытаў на рускай мове: «Колесо накачать можно?»

У каментарах пад відэа карыстальнікі пісалі, што «гэта сумна».

Былі і тыя, хто лічыць, што мужчына сказаў на «паўбеларускай-паўпольскай» мове, таму, магчыма, дзяўчына не змагла зразумець пытанне.

Nashaniva.com