У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком

Няшчасны выпадак здарыўся днём 15 снежня на станцыі «Бярэзіна».

16.12.2024 / 12:42

Паводле СК, 24-гадовы электраманцёр з Салігорска знаходзіўся ў камандзіроўцы.

Разам з калегам ён хацеў скараціць шлях — адзін з мужчын пералез паміж грузавымі вагонамі, другі — забраўся на дах саставу і дзеля бравады ўзяўся за кантактны провад, які знаходзіўся пад высокай напругай.

Абодва мужчыны, паводле СК, былі п'янымі. 

Nashaniva.com