Маладыя людзі, каб уразіць дзяўчыну, угналі аўтамабіль. Судовыя эксперты ацанілі шкоду ў 90 тысяч рублёў

Падчас адпачынку ў курортным пасёлку Нарач у Мядзельскім раёне маладыя людзі вырашылі паслухаць музыку ў аўтамабілі БМВ, які належыць аднаму з іх.

16.12.2024 / 13:21

Уладальнік не пярэчыў, аднак здзяйсняць паездкі на сваім аўто нікому з прысутных у той вечар ён не дазваляў, паведамляе Kraj.by.

Не выявіўшы на раніцу свой аўтамабіль, гаспадар машыны звярнуўся ў міліцыю з заявай аб згоне. Была прызначаная судовая экспертыза.

Судовымі экспертамі ўстаноўлена, што памер шкоды, нанесенай аўтамабілю ў выніку ДТЗ, склаў больш за 90 000 рублёў.

Адбылося вось што. Ужыўшы значную колькасць алкаголю, маладыя людзі вырашылі пракаціцца на аўтамабілі, імкнучыся зрабіць уражанне на дзяўчыну, якая адпачывала ў той жа кампаніі.

Падчас паездкі па раёне кіроўца няправільна абраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, што прывяло да заносу, сутыкнення са слупом і выезду ў кювет. У выніку машына атрымала значныя механічныя пашкоджанні.

Nashaniva.com