Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі

Міністры замежных спраў краін ЕС зацвердзілі 15-ы пакет санкцый супраць Расеі, Беларусі, Кітая і КНДР, паведамляе Радыё Свабода.

16.12.2024 / 13:38

Фота: AP

Пад абмежаванні патрапілі 54 чалавекі і 30 арганізацый з Расіі, Кітая і КНДР. Прынятыя захады накіраваныя на барацьбу з абходам раней прынятых санкцый з дапамогай «ценявога флоту».

Санкцыі прадугледжваюць таксама ўключэнне ў санкцыйны спіс яшчэ 26 фізічных асобаў і дзвюх юрыдычных асобаў з Беларусі.

Матывацыя новых санкцыяў — «у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны».

Папярэдні пакет санкцыяў адносна Беларусі ЕС увёў у чэрвені сёлета. Абмежаванні адносна Беларусі, уведзеныя ў чэрвені, былі накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленне абыходу ўжо існуючых санкцый

Nashaniva.com