17-гадовая гімнастка, якую трэніруе беларуска, стала спартоўкай года ў Германіі

Гімнастка Дар'я Варфаламееў (Darja Varfolomeev — такія правілы нямецкай мовы), якая выступае за Германію, атрымала тытул «спартоўка года». Прэстыжная ўзнагарода была ўручана ў Бадэн-Бадэне ўчора, піша Deutsche Welle.

16.12.2024 / 15:10

Шчаслівая Юлія Раскіна (справа) побач з Дар'яй Варфаламееў у Парыжы. Фота: Marcus Brandt/picture alliance via Getty Images

Дар'я заваявала золата на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Поспех Дар'і Варфаламееў пераканаў членаў Аб'яднання нямецкай спартыўнай журналістыкі — большасць прагаласавала за яе кандыдатуру.

Дар'я нарадзілася ў Барнауле. У Расіі гімнастка выступала на розных юніёрскіх спаборніцтвах. На Алімпійскіх гульнях у Парыжы гімнастка выйграла індывідуальнае шматбор'е. У Нямеччыну яна пераехала ў 2019 годзе і змяніла спартовае грамадзянства. На рахунку яе шэсць залатых медалёў, чатыры сярэбраныя і адна бронза на чэмпіянатах свету (2022, 2023), два залатыя і тры бронзы на чэмпіянатах Еўропы (2022, 2023, 2024).

Зборную Германіі трэніруе беларуска Юлія Раскіна — сярэбраны прызёр Алімпіяды-2000 у асабістым мнагабор'і.

17-гадовая Дар'я Варфаламееў стала першай гімнасткай, удастоенай тытула «спартоўка года».

Выхаванка беларускі Юліі Раскінай заваявала золата на Алімпіядзе

Nashaniva.com