Стартап з беларускімі каранямі Yotewo прыцягнуў $250 000 ад брытанскага інвестфонду
Стартап з беларускімі каранямі Yotewo — распрацоўшчык AI-платформы для найму спецыялістаў сферы тэхналогій-прыцягнуў 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў у рамках прэсід-раўнда ад брытанскага венчурнага фонду Symvan Capital. Пра гэта каманда стартапа паведаміла ў сацсетках.
16.12.2024 / 15:48
Як распавёў devby асноўны фаўндар і CEO Yota, беларус Аляксандр Кажамякін, гэта першы інвестраўнд стартапа.
— Перамовы з Symvan Capital доўжыліся каля 6 месяцаў, інвестыцыі пойдуць у развіццё платформы, якая прадстаўляе паслугі па найму каманд распрацоўшчыкаў, і шырокі B2B маркетынг. Цяпер, у прыватнасці, працуем над складаннем паўнавартаснай аблічбаванай сістэмы з AI модулем для дапамогі кліентам, дамовамі, аплатнай сістэмай, — распавёў фаўндар.
Yotewo быў заснаваны ў Лондане ў 2022 годзе. Акрамя беларуса ў стартапа яшчэ два кафаўндары — з Казахстана і Украіны. Усяго ў камандзе 9 чалавек.