У Бабруйску 97-гадовая жанчына загарэлася ад свечкі, пастаўленай перад абразом

Здарэнне адбылося сёння днём у кватэры на вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску, паведамляе МНС.

16.12.2024 / 17:55

Скрыншот з відэа

97-гадовая жанчына ў сваёй кватэры запаліла свечку перад абразом. Але неасцярожны рух пенсіянеркі прывёў да таго, што на ёй загарэлася адзенне.

Да прыбыцця ратавальнікаў праўнук жанчыны затушыў падпаленую вопратку на ёй падручнымі сродкамі і паклікаў суседку, якая выклікала хуткую дапамогу.

Ратавальнікі перадалі пацярпелую медыкам. Жанчына шпіталізаваная з апёкамі 40% цела ў цяжкім стане.

Nashaniva.com