Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных з замежных картак

Часовыя абмежаванні на зняцце грошай банкаўскіх карт замежных эмітэнтаў уводзяцца з 20 снежня 2024 года, паведамляе Нацбанк Беларусі. Ліміты будуць дзейнічаць да 1 лютага будучага года.

16.12.2024 / 18:30

На працягу месяца з замежных картак можна будзе зняць не больш за 25 базавых велічынь, гэта значыць не больш за 1 тысячу беларускіх рублёў. З 1 студзеня 2025 года гэта будзе сума не больш за 1050 рублёў.

«Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам аператыўнай інфармацыі, якая паступае ад праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, у мэтах зніжэння рызык здзяйснення рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб», — сказана ў паведамленні.

Пры жаданні зняць больш грошай з замежнай карткі трымальнік павінен звярнуцца ў касу банка, прад'явіўшы дакумент, які сведчыць асобу.

Таксама цяпер уносіць наяўныя на рахунак праз банкаматы, інфакіёскі і іншыя падобныя прылады па сістэме АРІП можна будзе можна толькі з карткай або з выкарыстаннем «іншага плацежнага інструмента, які прадугледжвае ідэнтыфікацыю яго трымальніка».

Унесці грошы можна і праз касы банкаў, але таксама з дакументам, які сведчыць асобу.

У беларусаў апошні шанц памяняць старыя рублі

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?

Nashaniva.com