Жыхарка Пінска прадала аўтамабіль 2018 года за 600 рублёў. Што пайшло не так?

Эксперы правялі пераацэнку. І што ў выніку выйшла?

17.12.2024 / 10:12

У суд Пінскага раёна і Пінска звярнуўся мужчына. Пазоў да былой жонцы наконт падзелу сумесна нажытай маёмасці разгледжаны на судовым пасяджэнні. Як аказалася, бакі не могуць прыйсці да пагаднення аб кошце спрэчнага аўтамабіля «Mitsubishi 2018 года выпуску, які быў набыты ў шлюбе, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Адказчыца патлумачыла, што прадала транспартны сродак два гады таму за 600 рублёў. З такім рашэннем жонкі мужчына не згодны, бо ведае, што аўтамабіль каштуе ў разы даражэй. Была прызначаная экспертыза.

Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці рэшткавы кошт аўтамабіля без уліку яго фактычнага стану складае больш за 72 тыс. рублёў.

Выпадкі ацэнкі транспартнага сродку пры шлюбаразводным працэсе сустракаюцца ў экспертнай практыцы. Часам узнікаюць сітуацыі, калі адзін з бакоў не згоды з прапанаванай сумай за аўтамабіль. Заключэнне аўтатаваразнаўчай экспертызы дапамагае аб'ектыўна ацаніць кошт транспартнага сродку і вырашыць спрэчнае пытанне, піша ДКСЭ.

Nashaniva.com