У краме ў Гродне адкрылі скрынку з хурмой. А там — гекон

Некалькі дзён таму ў Гродзенскі заапарк звярнуліся супрацоўнікі адной з гродзенскіх крамаў. Іх цікавіла: не маглі б там забраць… яшчарку.

17.12.2024 / 11:14

Аказалася, што ў скрынцы з хурмой прадаўцы, нечакана для сябе, убачылі маленькую рэптылію. Верагодна, яна прыбыла ў Беларусь з партыяй садавіны і хавалася сярод пладоў, пакуль не была выяўленая пільнымі работнікамі маркета, піша Newgordno.by.

Яшчарку, вядома ж, прытулілі. Турыстам аказаўся міжземнаморскі хатні гекон, якога пасялілі ў павільёне «тэрарыум».

Гекончык досыць хутка адаптаваўся на новым месцы. Зараз ён адчувае сябе добра, з задавальненнем ласуецца рознымі смачнымі казуркамі і нават паспеў пераліняць.

Nashaniva.com