У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом

У меню мінскай сеткі Vaffel з'явілася навінка: вафлі з нарвежскім селядцом ад беларускага вытворцы. Такі сэт ужо можна купіць у адной з кропак стрытфуду, заўважыў CityDog.io.

17.12.2024 / 18:10

Скрыншот з відэа

Каманда ўстановы піша, што ўнутры cэта за 15 руб. знаходзіцца «далікатная нарвежская салата з селядцом «Маціяс», створаная па ўнікальным рэцэпце», а таксама «духмяная нарвежская вафля «Маціяс».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Матиас | Сельдь (@maties_seld)

Стваральнікі нарвежскага сэта ўпэўненыя, што гэты стрытфуд зможа «скарыць ваша сэрца з першага кавалачка».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от КУДА сходить в Минске? (@kudaminsk)

Паспрабаваць навінку можна ў Vaffel на праспекце Пераможцаў, 9 у ГРЦ Galleria Minsk.

Беларуска заплаціла 5000 рублёў за адпачынак у санаторыі, але засталася расчараваная

Беларусы расказваюць у TikTok пра эка-альтэрнатывы. Вы можаце ім дапамагчы

Nashaniva.com