Трох літоўскіх вайскоўцаў выслалі з Афганістана за п'янства

03.03.2010 / 10:17

Трох літоўскіх вайскоўцаў выслалі з афганскай правінцыі Гор праз п'янства, паведамляе Delfi.

«Былі высланыя тры вайскоўцы. Падчас аднаго інцыдэнту іх затрымалі п'янымі. Правялі службовае расследаванне, вайскоўцы адхіленыя ад службы, цяпер чакаем распараджэнняў у сувязі з іх звальненнем», – сказаў прэс-сакратар камандарма Томас Балкус.

Цяпер высланыя вайскоўцы знаходзяцца ў Літве. Усе трое да Афганістана служылі ў добраахвотніцкіх сілах Дайнаўскай акругі.

КаМ