У Мёрах за «экстрэмізм» будуць судзіць работніцу выканкаму
На чацвер у мясцовым судзе прызначанае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у дачыненні да Святланы Георгіеўны Чарняўскай.
18.12.2024 / 15:44
Поўная цёзка жанчыны працуе ў райвыканкаме ў якасці галоўнай спецыялісткі аддзела эканомікі, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Працэс будзе ўзначальваць суддзя Ірына Яскевіч.