У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?
Агляды на VIP-сушы апошнім часам сталі даволі папулярнай тэмай для мінскіх блогераў. «Анлайнер» звярнуў увагу на свежы ролік-мільённік, у якім паказваецца, як у адным з рэстаранаў сушы падаецца ў аксамітнай скрыначцы.
18.12.2024 / 22:50
У складзе гэтага дарагога сэту — камчацкі краб, марскія грабеньчыкі, вугор, ікра і пасыпка з ядомага золата, а каштуе ўсё гэта $100 за порцыю.
Уладальнікі ўстановы Black Pearl Sushi Ілля і Аляксандр сцвярджаюць, што сушы коштам у $100 пад назвай «Люкс» не проста карыстаецца попытам сярод наведнікаў — гэта ўвогуле адна з самых папулярных пазіцый у меню.
Раней гэтай пазіцыі ў меню не было, цяпер ва ўстанове новы шэф-кухар, які цалкам перарабіў усе пазіцыі.
У Гомелі адкрыецца першы пункт скандальнай дастаўкі сушы «Ёбідоёбі»
У Мінск прыходзіць сетка дастаўкі піцы, якая перад тым раскруцілася ў рэгіёнах
Што не так з пірожным «Карзіначка»? Доктарка расказала, што катэгарычна нельга есці цяжарным