Дальнабойшчыку з Мінска пагражае да чатырох гадоў калоніі за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў

Імя Дзмітрыя Сончыка з'явілася ў раскладзе судоў. ГУБАЗіК паведамляў, што ён пакінуў больш за тысячу каментароў у тэлеграме — вось як выйшлі на Дзмітрыя.

19.12.2024 / 14:41

Дзмітрый Сончык. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзмітрыю Сончыку 40 гадоў. Ён мінчук. Вядома, што Сончык доўгі час працаваў кіроўцам, апошнім часам — дальнабойшчыкам. Дзмітрый захапляецца мотаспортам, а яшчэ радыёаматарствам.

Відэа з Сончыкам выйшла 7 мая 2024 года на канале ГУБАЗіК, яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы. Яму закідалі каментары ў тэлеграме — казалі, што ён пакінуў іх больш за тысячу.

Акаўнт мужчыны створаны вельмі даўно і лёгка дэананімізуецца праз боты, якімі карыстаюцца сілавікі — там заўжды было ягонае сапраўднае імя. Да таго ж Дзмітрый пакінуў даволі шмат асабістых звестак у саміх чатах.

Па звестках праекта Digital intelligence team, гаворка ідзе менавіта пра яго. Суд над Дзмітрыем пачынаецца 26 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Яго судзяць па трох артыкулах — «абраза суддзі» (арт. 391 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Дзмітрыю Сончыку пагражае да чатырох гадоў калоніі са штрафам.

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Nashaniva.com