У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?

Да паўналецця ён будзе адбываць пакаранне ў выхаваўчай калоніі, а пасля яго перавядуць у дарослую папраўчую калонію.

20.12.2024 / 00:23

Ілюстрацыйны здымак

Суд Жыткавіцкага раёна вынес прысуд па справе аб наркотыках. Фігурант — 14-гадовы юнак, які вучыўся ў Калінкавічах.

Хлопец набыў псіхатропнае рэчыва 4-СМС, а ўвечары расклаў па тайніках у Жыткавічах.

Падлетка ўзялі пад варту ў навучальнай установе ў прысутнасці аднакласнікаў. «Каб моладзь разумела, што ўяўна лёгкі супрацьзаконны шлях заробку вядзе да сур'ёзных наступстваў», — адзначаюць сілавікі.

У выніку хлопец атрымаў 7 гадоў выхаваўчай калоніі.

Nashaniva.com