Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў
Сёння «Дынама» ў гасцях прайграла грэцкаму «Панацінаікасу» з лікам 0:4.
20.12.2024 / 00:52
У Тэтэ — дубль, забілі Ерамееў і Іянідзіс. Пры тым, што грэкі не забілі пенальці.
Мінчукі прайгралі пяць з шасці гульняў асноўнага раўнду трэцяга па сіле еўрапейскага футбольнага еўракубка і не змагло прабіцца ў плэй-оф з 24 клубаў, фінішаваўшы на 33-м месцы з 36.
У асноўным раўндзе «Дынама» выйграла ў паўночнаірландскага «Ларна» (1:0), які фінішаваў 34-м.
Беларускі клуб таксама прайграў шатландскаму «Хартсу» (1:2), фінскаму ХІКу (0:1), польскай «Легіі» (0:4), «Капенгагену» (1:2).