У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек
У расійскім Якуцку пры пажары ў ізалятары з вайскоўцамі загінулі пяць чалавек, іх асобы і прычына пажару пакуль не ўстаноўленыя
20.12.2024 / 07:56
У Якуцку ў ноч на 20 снежня адбыўся пажар у ізалятары, дзе ўтрымліваюцца вайскоўцы, якія самавольна пакінулі часткі, паведамляе рэгіянальны аператыўны штаб са спасылкай на ваенны камісарыят, піша РБК.
Загінулі пяць чалавек, іх асобы высвятляюцца. Яшчэ сямёра атруціліся дымам, іх шпіталізавалі.
Прычыны пажару пакуль не высветленыя.
https://nashaniva.com/3577538