Курс біткойна апусціўся ніжэй за 100 тысяч даляраў
У ноч на 19 снежня цана біткойна апускалася нават да $95,7 тыс. На 10:50 манета таргуецца каля $97,9 тыс.
20.12.2024 / 11:36
Фота: AP Photo/Kin Cheung
Амерыканскія ETF на біткойн зафіксавалі рэкордны адток капіталу, крыптабіржы ліквідавалі доўгія пазіцыі трэйдараў больш чым на $700 млн.
Біткойн стаў расці пасля перамогі Трампа на выбарах у пачатку лістапада, з 68 тысяч даляраў дабраўшыся да 107 тысяч.