Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы

Кіраўнік Фонда салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак пракаментаваў прапагандысцкі сюжэт на АНТ, у якім Ігар Тур расказаў пра нібыта поспехі ў падрыве сістэмы аказання дапамогі ў Беларусі фондамі салідарнасці «Байсол», «Байхэлп» і ініцыятывы Dissidentby.

20.12.2024 / 22:42

«Некалькі тыдняў таму я папярэджваў пра тое, што лукашысты рыхтуюць серыю правакацый супраць гуманітарных арганізацый. Нашая сістэма не зазнала шкоды і працягвае працу. Задача госаў падарваць давер і разарваць плыню салідарнасці з палітвязнямі не дасягнутая.

Асобна хачу заявіць — людзей у кадры, што выкарыстоўваюць прапагандысты, я лічу закладнікамі і ахвярамі тэрору. У іх становішчы яны могуць рабіць любыя заявы. Мы ведаем і разумеем што іх вымушаюць гэта казаць», — напісаў Стрыжак.

Стала вядома пра арышт Дзмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова

Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву будуць судзіць завочна

«Байсол» гатовы да працы па эвакуацыі беларусаў з Грузіі

Nashaniva.com