Ужо тыдзень у Расіі не могуць знайсці мужчыну, які забіў паліцэйскага, а пасля згвалціў і забіў яго маладую жонку

За некалькі гадзін да забойства на яго выклікалі паліцыю, аднак тыя адпусцілі мужчыну.

22.12.2024 / 10:57

Дзмітрый Фашэнка

У Расіі працягваюцца пошукі 29-гадовага Дзмітрыя Фашэнкі, які здзейсніў двайное забойства ў горадзе Беларэчанск Краснадарскага края.

У караоке Фашэнка, які адзначаў свой нараджэння, пазнаёміўся з 23-гадовым паліцэйскім Андрэем Дарашэнкам — супрацоўнікам мясцовага Акрэсціна — і яго 19-гадовай жонкай Янай. Маладая пара запрасіла яго да сябе дадому, каб працягнуць свята.

Там Фашэнка стаў прыставаць да дзяўчыны, што, натуральна, не спадабалася мужу. Пачалася бойка. Пры гэтым Яна нават паспела адправіць сябрам відэа, на якім відаць пачатак канфлікту і ўзаемныя абразы мужчын.

Праз некалькі хвілін госць перарэзаў горла гаспадару кватэры. Пасля гэтага ён згвалтаваў яго жонку і забіў яе. Кватэру з двума трупамі ён падпаліў і з’ехаў.

Адметна, што ў той вечар на Фашэнку ўжо выклікалі паліцыю, бо ён у караоке чапляўся да дзяўчат, а адну з іх спрабаваў згвалціць. Аднак нарад паліцыі паразмаўляў з ім і не стаў затрымліваць.

Nashaniva.com