Пуцін пагражае Украіне разбуральным адказам на атаку па Казані

Уладзімір Пуцін заявіў, што Украіна сутыкнецца са шматразова большымі разбурэннямі.

22.12.2024 / 16:17

Уладзімір Пуцін

Пуцін зрабіў такое заяўленне падчас тэлемосту з рэгіёнамі.

Звяртаючыся да кіраўніка Татарстана Рустама Мініхамава, ён паабяцаў адказаць за атаку беспілотнікаў па Казані, піша «Інтэрфакс».

«Хто б і як бы ні стараўся ў нас нешта разбурыць, ён сутыкнецца са шматкратна большымі разрухамі ў сябе за гэта і яшчэ пашкадуе за тое, што спрабуе зрабіць у нас у краіне», — сказаў Пуцін.

Пуцін выказаў упэўненасць, што ўлады Татарстана «адновяць усё, што было пашкоджана недругамі і праціўнікамі толькі што ў Казані».

21 снежня беспілотнікі атакавалі Казань у тры хвалі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, пацярпелых не было. 

Nashaniva.com